Навіны Навіны Руху

За празрыстыя выбары

За празрыстыя выбары

3487 Праглядаў Вільнюс
Абвяшчаецца новы набор удзельнікаў адукацыйнага праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка»

Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць аб новым адборы кандыдатаў на ўдзел у праекце „Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”.

Кандыдаты пройдуць аднатыднёвую інтэнсіўную навучальную праграму ў Вільні, распрацаваную слыннымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных місіях. Пасля паспяховага сканчэння праграмы кандыдаты атрымаюць адмысловы сертыфікат ЕГУ і сертыфікат Silc. Акрамя курса яны таксама прымуць удзел у міжнароднай місіі па назіранню за прэзідэнцкімі выбарамі ў Босніі і Герцагавіне альбо Латвіі 23 кастрычніка 2010 года, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных, кароткатэрміновых, міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ, прынамсі, адну місію па назіранню цягам 2011 года.

Патэнцыйныя кандыдаты павінны:

  • запоўніць он-лайн заяву (прымаюцца да 20 чэрвеня 2010 г.);
  • быць ад 18 да 35 год узросту;
  • прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі;
  • быць сябрам альбо ўдзельнікам няўрадавых арганізацыяў ці грамадскіх ініцыятываў, палітычных партый;
  • падаць рэкамендацыю ад дзейных няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх ініцыятываў ці праектаў, якія карыстаюцца павагай, палітычных партый. Калі ласка, звярніце ўвагу - рэкамендацыя мусіць быць даслана асобна, непасрэдна на адрас праекта [email protected] асобай, якая Вас рэкамендуе;
  • размаўляць і разумець па-ангельску (пажадана);
  • мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні на ўвесь перыяд (з 23 верасня да 5 кастрычніка 2010 года).

Папярэдні досвед у назіранні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, ухваляецца, але не з’яўляецца абавязковым.

Крытэры адбору:

  1. Якасць матывацыі і вынікі сумоўя;
  2. Высокі ўзровень грамадскай актыўнасці;
  3. Рэкамендацыя ад аўтарытэтных і прызнаных НДА, праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў альбо палітыкаў ці палітычнай партыі;
  4. Валоданне ангельскай мовай.

Усім кандыдатам будзе паведамлена аб выніках да 15 ліпеня 2010.

Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе (па тэлефоне ці праз skype).

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны