Для каго: актывісткі і лідаркі грамадскага і палітычнага сектару
Калі: 17-18 і 24-25 жніўня.
Для каго: актывісткі Руху “За Свабоду”, якія бачаць сябе сярод лідарак арганізацыі (70%), актывісткі і лідаркі грамадскага і палітычнага сектару (30%).
Адбор будзе праходзіць на конкурснай аснове, просім адказна запоўніць форму.
Абавязковай умовай удзелу з’яўляецца наведванне ўсіх заняткаў.
Кантактная асоба: Вікторыя Таболіч (+375296608068, [email protected])
Абраных удзельніц чакае цыкл трэнінгаў, тэарэтычных і практычных заняткаў, якія дадуць магчымасць развіваць кампетэнцыі, неабходныя палітычным і грамадскім лідаркам:
-
камунікацыю (майстэрства самапрэзентацыі, адстойванне сваёй пазіцыі,, перамовы ў складаных умовах,),
-
прыняццё рашэнняў,
-
узаемадзеянне ў камандзе,
-
кіраванне канфліктамі;
-
мастацтва прамоваў, праца з аўдыторыяй;
-
навыкі супрацы з медыямі, разуменне каналаў камунікацыі, неабходных у часе палітычных і грамадскіх кампаній;
-
кіраванне голасам у часе выступаў і прамоваў, публічныае пазіцыянаванне;
-
уменне адпавядаць дрэс-коду і асновам пратакола, мастацтва кіравання рэпутацыяй і ўяўленнем.
Сярод выкладчыкаў:
Аляксей Бурнасенка (эксперт па камунікацыі і працы з аўдыторыяй, кансультант кампаній EPAM Systems і Wargaming, трэнер спікераў TEDx ў Мінску і Варшаве);
Аксана Зарэцкая (культурны эксперт, трэнер па бізнес-этыкету, заснавальніцы Школы этыкету і культуры);
Вітаўт Руднік і Лана Руднік (трэнеры-кансультанты ў сферы арганізацыйнага развіцця);
Ірына Саламаціна (экспертка па пытання Гендарнай Роўнасці, старшыня Беларускай арганізацыі працуючых жанчын);
Марына Шукюрава (Руся) (вакальны іміджмейкер).