Дзяніс Рабянок папрасіў у скарзе правесці праверку, устанавіць, ці адпаведна была праведзеная абрэзка, і хто загадаў яе зрабіць.
Зварот быў разгледжаны з выездам на месца інспектара Калінкавіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
«Пры візузуальным аглядзе ўчастка мясцовасці, названага ў звароце, выяўленыя ствалы дрэваў пароды вярба, якія падвергліся абрэзцы з поўным выдаленнем кроны не да ступені спынення росту, што з'яўляецца парушэннем Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце», - сказана ў адказе за подпісам намесніка старшыні Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя П. Новікова.
Па выніку ў дачыненні да чыноўніка, які адказны за гэта, пачаты адміністрацыйны працэс, ён будзе пакараны.