Што мы маем
Мінскія ўлады адмовілі ў дазволе ў правядзенні шэрагу мерапрыемстваў у цэнтры Мінска. У тым ліку і ля Опернага тэатра, куды заяўку падавалі Рух «За Свабоду», БСДП, АГП і партыя БХД.
Але святкаванне ў Мінску #БНР101 павінна быць. Таму было вырашана падаць заяўку на акцыю ў Кіеўскім скверы.
Прычынаў абраць Кіеўскі сквер было як мінімум пяць:
1. У Мінску павінная быць легальнае месца для святкавання Дня Волі.
2. Зручная вялікая пляцоўка са сцэнай і магчымасцю падключэння ўсяго абсталявання.
3. Вялікія магчымасці для даезду на грамадскім транспарце.
4. На гэтым месцы па новых законах дзейнічае паведамляльны прынцып — з моманту падачы заяўкі можна рыхтаваць мерапрыемства.
5. Дзень Волі — гэта не толькі пратэстная акцыя, але яшчэ і свята. Кіеўскі сквер — гэта магчымасць прыйсці разам з дзецьмі і сям’ёй.
Што будзе
Святочная праграма пачнецца 24 сакавіка ў 13.00 у Кіеўскім скверы і будзе доўжыцца да вечара.
У праграме:
— мітынг з удзелам палітыкаў. Галоўная тэма — абарона незалежнасці Беларусі.
— канцэрт. Выступяць N.R.M., «Дай дарогу!», «Разбітае сэрца пацана», «Водар», Kas, «Няхай».
— кірмаш з удзелам рамеснікаў.
— палітычны намётавы гарадок. Тут можна будзе як у мінулым годзе пазнаёміцца з палітычнымі арганізацыямі, іх праграмамі і атрымаць дадатковыя цікавосткі.
Даехаць на свята можна ад шэрагу станцый метро аўтобусамі і тралейбусамі, глядзіце мапы.
3 патрэбы Дня Волі. Чым можна дапамагчы
Да свята застаецца зусім мала часу. Таму нам вельмі патрэбная ваша дапамога.
1. Валанцёры. Мерапрыемству трэба дапамога ад людзей, якія гатовыя актыўна ўключыцца ў дапамогу па яе арганізацыі. Калі вы з такіх людзей, запаўняйце анкету, укажыце, што гатовы рабіць.
2. Фінансавая дапамога. Нажаль, атрымалася так, што сабраныя на ўсе мерапрыемствы ў межах #бнр101 сродкі, на сёння недаступныя для свята ў Мінску.
Грошы патрэбныя і на аплату працы міліцыі, медыкаў, камунальшчыкаў, але і сцэны і іншыя выдаткі.
Дапамагчы можна наступным чынам
У Беларусі
БСБ банк
5144 2105 1119 6132
Volha Kavalkova
Тэрмін дзеяння — 10/19
MasterCard
з-за мяжы
Рахунак: PL90109018700000000142176050
Банк: Santander S.A. al. Jana Pawła II 35,
00-899 Warszawa, PolandМэта: Darowizna na cele statutowe (dzień wolności Białorusi)
Donation for statutory purposes (Belarus’ freedom day)
Ахвяраванне на статутныя мэты (Дзень волі, Беларусь)
FUNDACJA «BIAŁORUSKI DOM» Ul. Wiejska 13/3
00-480 Warszawa
3. Мы таксама запрашаем да ўдзелу рамеснікаў і прадпрымальнікаў (фудкорт). Запаўняйце форму, калі вы гатовыя дапамагаць ствараць свята 24 сакавіка.
Нагадваем, што 23 сакавіка Дзень Волі будуць святкаваць у Гродна. Там адбудзецца вялікі канцэрт, які пачнецца ў 13.00 у Каложскім парку. Акрамя таго, шмат у якіх гарадах і рэгіёнах і за межамі Беларусі адбудуцца святочныя вечарыны з 23 па 25 сакавіка.
Запрашаем да супольнага адзначэння 101 гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР і чакаем усіх 24 сакавіка ў Кіеўскім скверы!