Ініцыятарам акцыі стаў гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі. Мясцовыя актывісты сабралі дапамогу хвораму Віктару Малочку, у тым ліку прывезлі рэчы для ягонай дачкі Варвары.
Як распавёў Анікееў, яны праехалі шэсць гарадоў: Ліду, Салігорск, Гродна, Глуск, Мінск і Светлагорск, раздаўшы за гэты час 72 кружкі з Пагонямі.
«Гэта была інфармацыйная акцыя, скіраваная на папулярызацыю нашай нацыянальнай сімволікі, паказаць, што Беларусь мае быць беларускай, тут няма месца для „рускага свету“», — адзначыў сябра Руху «За Свабоду».