За 10 гадоў, якія мінулі з моманту стварэнне тэлеканала, "Белсат" сфармаваў сталае кола гледачоў і прыхільнікаў. Аўдыторыя канала нязменна пашыраецца — і ён застаецца адзінай незалежнай крыніцай інфармацыі (актуальных навінаў Беларусі і свету, якаснай аналітыкі, гістарычных і культурніцкіх праграмаў) у тэлевізійным фармаце.
Праца адбываецца на фоне няспынных рэпрэсіяў супраць журналістаў канала — штрафы, абмежаванне выезду і нават свабоды, перманентныя адмовы ў акрэдытацыі ў Беларусі, беспадстаўныя абвінавачванні і затрыманні.
Адсутнасць мачымасці легальнай працы ў Беларусі і камерцыйнага складніку рэгулярна ставіць "Белсат" пад пагрозу.
За апошні год улады Беларусі актывізавалі ціск на недзяржаўныя беларускія СМІ. Абмежаваны доступ да сайтаў «Белпартызан» і «Хартыя’97», адбылася атака на журналістаў інфармацыйнай агенцыі БелаПАН і парталу TUT.by.
Але асабліва часта і рэгулярна апошнім часам менавіта "Белсат" становіцца аб’ектам дыскрэдытацыйных кампаній і правакацый з боку афіцыйных беларускіх і расійскіх медыяў.
Ва ўмовах узмацнення ціску на Беларусь з боку Расіі, у тым ліку і на інфармацыйным полі, "Белсат" застаецца адзінай тэлевізійнай крыніцай незалежнай інфармацыіі ды ўзмацнення беларускай тоеснасці.
У гэтай сітуацыі мы застаемся ўдзячнымі грамадзянскай супольнасці, грамадзянам і палітыкам Польшы за спрыянне ў стварэнні праекта, які паслядоўна падтрымліваецца, незалежна ад палітычных зменаў у Польшы.
Значэнне і ўплыў "Белсату" на павышэння ўзроўню свядомасці і дэмакратызацыі беларускага грамадства цяжка пераацаніць.
"Белсат" Жыві!
Мікалай Казлоў, Аб’яднаная грамадзянская партыя
Віталь, Рымашэўскі, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя
Юрый Губарэвіч, Рух «За Свабоду»
Генадзь Федыніч, Прафсаюз РЭП