Навіны Навіны Беларусі

Губарэвіч: адбываецца зачыстка інфармацыйнай прасторы Беларусі

Губарэвіч: адбываецца зачыстка інфармацыйнай прасторы Беларусі

3673 праглядаў Мінск
Праз ціск на Tut.by і БелаПАН улады сваімі рукамі расчышчаюць поле для расійскіх СМІ, заявіў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Сёння ідуць ператрусы у незалежным інфармацыйным агенцтве БелаПАН і ў рэдакцыі найбунейшага інфармацыйнага парталу Tut.by, затрыманыя некалькі супрацоўнікаў і рэдактараў. Падстава, агучаная Следчым камітэтам, несанкцыяваны доступ да сайту агенцтва БелТА.

Адбываецца зачыстка беларускай незалежнай інфармацыйнай прасторы, упэўнены Юрый Губарэвіч. «Гэта прымусіць беларускага чытача шукаць альтэрнатыўную інфармацыю на расійскіх інтэрнет-пляцоўках, якія хутка адаптуюцца да новага рынку», - дадаў палітык.

Ён упэўнены, што спадзяванні рэжыму на поўнае атрыманне кантролю над медыя – марныя, і гэта не прывядзе да росту папулярнасці рэпартажаў пра «барацьбу з ураджаем» на дзяржаўных беларускіх СМІ.

«Калі беларускія незалежныя СМІ будуць задушаныя, гэта будзе неацэнная страта для ўсяго нашага грамадства», - заключыў Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны