Навіны Навіны Беларусі

Уладзімір Шыла аштрафаваны на 3 базавых

Уладзімір Шыла аштрафаваны на 3 базавых

3900 Праглядаў Салігорск
Салігорскага гарадскога каардынатара Руху «За Свабоду» Уладзіміра Шылу міліцыя затрымала па дарозе на свята ў Мінск.

25 сакавіка Шыла з жонкай накіроўваўся на дазволенае свята ў Мінск. На выездзе з Салігорску іх затрымала ДАІ. «Сапсавалі свята.Можна было крывулямі аб’ехаць. Але чаму я павінен баяцца жыць і дыхаць у сваёй краіне?» — адзначыў Уладзімір Шыла.

«Ім не спадабаўся нумар кузава машыны, кажуць непрыгожа намаляваны», — распавяла сябра Руху «За Свабоду» Святлана Шыла.

Па яе словах, міліцыянт сеў на задняе сядзенне, і яны накіраваліся ў салігорскі РАУС. Там іх з мужам амаль адразу падзялілі, Святлана чакала экспертызы па кузаву машыны. Пасля яе адпусцілі, і ў 18.00 яна была дома. Уладзімір застаўся ў РАУС, у дачыненні да яго быў складзены пратакол за непадпарадкаванне міліцыі.

Суд адбыўся ўвечары 26 сакавіка, прычым час не быў вядомы да апошняга моманту. Суддзя прызнаў актывіста Руху «За Свабоду» вінаватым і прыняў рашэнне аштрафаваць яго на 3 базавых велічыні.

«Крыўдна, што так атрымалася. Кожны год адное і тое ж», — сказаў сайту Pyx.by Уладзімір Шыла. Па ягоным меркаванні гэта паказвае, што хаця нейкія рухі робяцца, але па сутнасці ў беларускіх уладаў нічога не мяняецца.

Аперацыяй застрашвання, якая адбылася па ўсёй краіне, лічыць падобныя затрыманні старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Дзень Волі

Апошнія навіны