Навіны Навіны Беларусі

Турчаняк і Пятрухін выканалі рашэнне суда

Турчаняк і Пятрухін выканалі рашэнне суда

2439 Праглядаў Брэст
Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсце Дзяніс Турчаняк і блогер Сяргей Пятрухін выканалі рашэнне суда і выступілі з аправярджэннем інфармацыі ў відэароліку, які тычыўся УП «Дынама-Цэнтр». У відэа, знятым з гэтай нагоды яны нагадваюць пра абставіны справы.
Турчаняк і Пятрухін падрыхтавалі спецыяльнае раследванне «Дынамаўская афера». Там выкрываліся цьмяныя схемы пры выкарыстанні атрыманага "Дынама" зямельнага ўчастка ў цэнтры Брэста. Арганізацыя падала на Турчаняка і Пятрухіна ў суд. Спачатку справу разглядаў суд Ленінскага раёну, але потым яно было перададзенае ў эканамічны суд Брэсцкай вобласці. Суд падтрымаў іск «Дынама-Цэнтр» супраць Турчаняка і Пятрухіна.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны