«Найбольшую перасцярогу выклікае магчымасць перапраўкі вялікай колькасці войскаў і тэхнікі з боку Расіі. Адным з фактаў, які гэта пацвярджае, ёсць заказы на велізарную колькасць чыгуначных вагонаў, якімі можа быць перавезена расійская тэхніка і пакінутая на тэрыторыі Беларусі», - адзначыў Губарэвіч.
Аднак лідэр Руху адзначыў, што не ў інтарэсах Лукашэнкі ўзмацняць сёння расійскую ваенную прысутнасць. Таму, магчыма, правядзенне расійска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017» нейкім чынам сталі адказам на папярэднія спробы размяшчэння расійскіх ваенных баз на тэрыторыі Беларусі, у чым раней адмаўляў Лукашэнка.
«Так ці інакш Лукашэнка з’яўляецца адзіным саюзнікам Уладзіміра Пуціна, таму ён павінен дэманстраваць лаяльнасць, у тым ліку і ў ваеннай сферы. Затое, з пункту гледжання палітыкі, з’яўляецца спроба афіцыйнага Мінску стварыць з Беларусі пляцоўку для перамоваў, што, у сваю чаргу, засцеражэ краіну ад ваеннай пагрозы з боку Расіі», - пракаментаваў беларускі апазіцыянер.
Але таксама, дадае Губарэвіч, Лукашэнка зацікаўлены ў развіцці шматвектарнага супрацоўніцтва, у тым ліку і ў сферы эканомікі. Таму Украіна ў гэтым аспекце з’яўляецца вельмі зручным партнёрам.
«Паколькі Украіна мае перспектыўны выхад на еўрапейскія рынкі, а Беларусь, у сваю чаргу, на расейскі рынак, то ў гэтым аспекце, я мяркую, будзе ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі менавіта ў эканамічнай сферы», — лічыць Губарэвіч.