Навіны Навіны Беларусі

Нататнікі да 500-годдзя беларускага кнігадруку

Нататнікі да 500-годдзя беларускага кнігадруку

6579 Праглядаў Мінск
Праект Infographer.by намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Кірыла Стаселькі ў межах кампаніі Чытаем Беларускую пачаў збор сродкаў для выдання лімітаванага выпуску нататнікаў да 500-годдзя беларускага кнігадруку.

Арганізатары выпусцяць серыю з 6 нататнікаў, на якіх будуць прадстаўлены матывацыйныя цытаты з арыгінальнымі выявамі іх аўтараў: Францыск Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Уладзімер Караткевіч.

«Мы паставілі перад сабой задачу выпусціць серыю прыгожых, цікавых нататнікаў з якасным дызайнам, якія будзе прыемна выкарыстоўваць любому беларусу, і разам з тым адзначыць знамянальную падзею ‒ 500-годдзе беларускага кнігадруку.» ‒ Кажа кіраўнік праекта Кірыл Стаселька.

Падтрымаць кампанію па зборы сродкаў і разам з тым зрабіць перадзамову нататніка або ўсёй серыі можна па спасылцы: https://www.talaka.by/projects/2096/overview

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны