“Канстытуцыя гарантуе грамадзянам свабоду сходаў, — тлумачыў на судзе намеснік Старшыні Руху “За Свабоду” Юры Меляшкевіч, — Працэдура парушана — гарвыканкам не сагласаваў змены ў маршруце, праігнараваўшы нашу просьбу і патрабаванні закону. У далейшым падобная практыка мае базавацца на законах!”

Паводле Мінгарвыканкама, які ў судзе прадстаўляў Юры Уральскі, сустрэча з заяўнікамі 17 красавіка і была сагласаваннем. Пры гэтым, падчас сустрэчы палітыкаў наўпрост азнаёмілі з ужо прынятым рашэннем, а ў адказ на абурэнне сп. Уральскі параіў звяртацца ў суд, што і зрабілі палітыкі. Суддзя Анціпчук, у выніку, заняла бок чыноўнікаў, не задаволіўшы позвы прадстаўнікоў палітычных структураў.
Палітыкі з рашэннем не згодныя, але яшчэ абмяркоўваюць, ці судзіцца з Мінгарвыканкамам далей.

Адзначым таксама, што падчас пасяджэння журналіст “Новага Часу”, адзіны прадстаўнік СМІ на працэсе, быў выдалены з залу суддзёй без тлумачэння прычынаў. Фармальнай падставай сталі зачэпкі да журналіста з боку грамадзяніна сярэдніх год, маўляў, той замінае яму слухаць, “клацаючы па клавіятуры кампутара”.