«Суддзя прыняў рашэнне пакараць Дзмітрыя да 10 сутак арышту. Я размаўляў з ім пасля гэтага, кажа, абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі за тое, што ён не адчыніў дзверы супрацоўнікам у цывільным», — сказаў сайту Pyx.by Турчаняк.
Каардынатар Руху па Брэсту лічыць сітуацыю абсурднай. «Форма стасункаў з міліцыяй не павінна быць у кватэры грамадзяніна. Гарбунову павінны былі ўручыць позву», — дадаў Дзяніс Турчаняк.
«Мы былі ў кватэры, калі пад’ехалі
Па ягоных словах, пасля гэтага (у кватэры быў грамадскі актывіст Аляксандр Кабанаў) запыталіся, ці выйдзе ён, ці будзе чакаць. Яны вырашылі абраць другі варыянт.
«Праз 2 гадзіны вырашылі выйсці, быў поўны пад’езд АМАПу. Да нас ветліва паставіліся, дайшлі да белага „ўазіка“. Потым малодшы камандзір АМАПу паведаміў, што яны прыйшлі, каб зламаць дзверы. Мы нечакана выйшлі, і яны разгубіліся. 3 гадзіны шукалі, што нам прад’явіць і знайшлі: непадпарадкаванне мне, і арганізацыя несанкцыяванага мерапрыемства і непадпарадкаванне — Кабанаву», — сказаў блогер.
Ён не браўся прадказаць рашэнне суда, але аказалася, што суддзя абярэ варыянт арышту — 10 сутак Дзмітрыю Гарбунову і 11 сутак — Аляксандру Кабанаву.