Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» атрымаў папярэджанне ад Мінюста

Рух «За Свабоду» атрымаў папярэджанне ад Мінюста

4040 Праглядаў Мінск
Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджанне Руху «За Свабоду» за тое, што арганізатары святкавання Дня Волі заклікалі людзей на акцыю да атрымання дазволу.

Па дадзеных Мінюста, якія, як падкрэслілі ў ведамстве, былі знойдзеныя дзякуючы «маніторынгу глабальнай сеткі інтэрнэт», прадстаўнік Руху быў сярод арганізатараў акцыі на Дзень Волі.

«Арганізатары мерапрыемства заклікалі грамадзян прыняць у ім удзел і агучвалі сцэнарый правядзення гэтага мерапрыемства. Пры гэтым на момант распаўсюду дадзенай інфармацыі афіцыйнага дазволу на правядзенне мерапрыемства не было», — сказана ў тэксце папярэджання, падпісаным намеснікам міністра Тушынскім.

У выпадку паўторнага здзяйснення парушэнняў у дачыненні да грамадскага аб’яднання «можа быць пастаўленае пытанне пра прымяненне іншых мераў адказнасці».

«Згодна з заканадаўствам, ёсць дзве формы падачы заяўкі на правядзенне масавага мерапрыемства: ад фізічных і юрыдычных асобаў. На 25 сакавіка падавалі заяўку фізічныя асобы, сябры шэрагу арганізацыяў. Аднак Рада Руху «За Свабоду» не прымала рашэння пра накіраванне гэтай заяўкі, таму Рух не можа адказваць за парушэнне закону «Аб масавых мерапрыемстваў», — пракаментаваў дзеянні Мінюста старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

У той жа час калі ён з калегамі звярнуўся да старшыні Мінгарвыканкама з прапановай абмеркаваць акцыю на Дзень Волі, ім адмовілі на падставе таго, што іх арганізацыі не з’яўляюцца заяўнікамі акцыі. «Мінюст знайшоў тое, што не ўгледзіў Мінгарвыканкам», — падкрэсліў палітык.

«Гэта палітычная замова. Улады спрабуюць праз гэтыя паперы абмежаваць нашу дзейнасць і націснуць праз магчымасць ліквідацыі», — заключыў Губарэвіч.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Дзень Волі

Апошнія навіны