«21 дзень Роднай мовы і таму заняткі пачнуцца менавіта ў гэты дзень. Ідэя ўзнікла даўно, хацелі арганізаваць „Мова на нова“, але не атрымалася і вырашылі зрабіць свае заняткі. Аб’ядналіся ТБМ і „ІніцыАрт“ і сумеснымі намаганнямі будзем спрабаваць праводзіць гэтыя заняткі», — распавяла сайт Pyx.by заснавальнік «ІніцыАрта» і сябра Рады Руху «За Свабоду» Вольга Дамаскіна.
Адметнасць гэтых лекцыяў, кажа яна, «што гэта будуць заняткі ў якіх Полацк і яго гісторыя будуць галоўнай тэмай».
«Гэта не толькі моўныя сустрэчы, але і імпрэзы са знакамітымі асобамі якія займаюцца полацкай тэматыкай, майстар-класы па традыцыйных рамёствах», — дадала Дамаскіна.
Яна падкрэсліла, што сустрэчы «Жывая мова» адбываюцца ў межах святкавання
«Доўга шукалі месца, дзе праводзіць сустрэчы і вось кавярня „Раздолъ“ і яе гаспадар гасціна раскрылі свае дзверы. Першым госцем будзе Арлоў — гэта сімвалічна, бо ён у сваіх творах шмат увагі надае гісторыі Полацка», — заключыла сябра Рады Руху.
Імпрэза адбудзецца ў 18:30 у кавярні «Раздол» (Полацк, вул.Талстога, 15). Уваход вольны!