«Мы арганізавалі гэтую акцыю, каб паказаць, што мы любім Беларусь, нагадаць пра нацыянальную сімволіку», — сказала сайту Pyx.by сябра Рады Моладзі Руху «За Свабоду» Вікторыя Таболіч, якая ўдзельнічала ў акцыі ў Мінску.
Па яе словах, большасць рэагавалі на акцыю і налепкі з Пагоняй пазітыўна, дзякавалі за віншаванні.
Аднак, у Мінску былі і непрыемныя выпадкі. Міліцыянт, які атрымаў ад моладзі сэрцайка ля кінатэатра «Кастрычнік», у раёне 14.00, запатрабаваў выдаліць фотаздымкі з сабой, а таксама пагражаў затрыманнем і спрабаваў выклікаць на ўдзельнікаў акцыі нарад. Аднак, на момант правядзення раздачы налепак падмацаванне так і не прыбыла на месца, ніхто затрыманы не быў.
Спакойна прайшла акцыя ў Гомелі. «Ніхто не адмаўляўся, шмат хто радаваўся, ўсміхаліся. Вельмі важна распаўсюджваць нацыяналь
ую сімволіку і нагадваць пра сабе ў такія святы», — адзначыў каардынатар Руху «За Свабоду» ў Гомельскай вобласці Аляксей Атрошчанка.
Мінск, раздача налепак
Мінск, міліцыянт атрымлівае налепку, а потым тэлефануе, паведамляе пра акцыю
Брэст, раздача налепак сумесна з актывістамі «Дзедзіча»
Гомель, аўтар фота Андрэй Макараў
Полацк, Наваполацк