Галкоўскі з прыязнасцю паставіўся да цікаўнасці маладых сябраў Руху. «Вельмі прыемна, што моладзь яшчэ ходзіць да музеяў і цікавіцца сваёй культурай і гісторыяй», — сказаў прэс-службе «Моладзі Руху» навуковы супрацоўнік Аляксандр Галкоўскі.
Экспазіцыя ўключае 4 залы: Беларускага іканапісу і культавай справы на Беларусі, Народнай беларускай культуры і мяккай этнаграфіі, Археалагічнай спадчыны, Помнікаў народнай культуры, і ДПМ Чарнобыльскай зоны. Але праз рамонт прагляд экспазіцыі з апошняй залі адклаўся.
«Асаблівае ўражанне пакінуў расповяд пра пазначэнні німбаў», — адказала арганізатар экскурсіі, сябра Рады Моладзі Вікторыя Таболіч.
Яна адзначыла, што ў планах моладзевага крыла руху яшчэ шмат цікавага і паабяцала распавесці пра іх у бліжэйшы час.