«У Гомелі прэзентацыя прайшла ў межах курсаў „Мова нанова“, у Віцебску я арганізаваў самастойна ў мясцовай кавярні», — распавёў сайту Кірыл Стаселька.
Ён распавёў, што ў Віцебску разгарэлася досыць насычаная дыскусія, якая доўжылася больш за тры гадзіны. «Гэта была аўтаномная сустрэча, больш зацікаўленых людзей прыйшлі», — дадаў намеснік старшыні Руху.
Стаселька адзначыў, што на прэзентацыях добра разыходзяцца не толькі папяровыя кнігі, але і флаеры на электронныя версіі.
7 лютага ён прадставіў сваю кнігу на курсах «Мова Нанова» ў Брэсце.
Наступныя прэзентацыі Marginalis пройдуць у Гродна, Полацку, Барысаве, Магілёве.
Фота Яўгена Скрабутана.