
«У 2008 годзе я быў сябрам Руху „За Свабоду“ і балатаваўся ў дэпутаты. Тады я не ведаў пра праблемы Севастопальскага парку ў Мінску, але на мяне выйшла ініцыятыўная група мясцовых жыхароў. Севастопальскі парк — гэта недобраўладкаваны зялёны масіў 74 гектараў. Пасля гэтага я пачаў займацца гарадскімі праблемамі», — распавёў удзельнікам круглага стала «Удзел грамадзян у развіцці горада» Янчурэвіч.
Па ягоных словах, з таго часу праблемаў у Мінску стала толькі болей: засталіся амбіцыйныя планы па будове жытла, а тэрыторыі амаль не засталося, таму скарачаюцца зялёныя зоны, ідзе ўплатненне.
Сябра Рады Руху і кіраўнік грамадскай ініцыятывы "Экаград" распавёў пра планы ў якасці памочніка дэпутата: у прыватнасці, ён плануе заняцца ўдасканальваннем палажэння «Аб правядзенні грамадскіх слуханняў», каб жыхары атрымалі магчымасць больш на іх уплываць. «На грамадскіх абмеркаваннях у Мінску сёння збіраецца болей людзей, чым на некаторых акцыях апазіцыі», — дадаў Янчурэвіч.
Уплатненні ў Брэсце
Па словах удзельнікаў «круглага стала», праблема ўплатняльнай забудовы востра стаіць і ў Брэсце. «Горад быў невялікі, кампактны, а зараз павялічыўся ў
У сваю чаргу Віктар Янчурэвіч патлумачыў, што будаўніцтва скарачаецца толькі для людзей, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, а камерцыйнае працягвае захоўвацца на старым узроўні праз высокія прыбыткі.
«На чым яшчэ так выгодна зарабіць у Беларусі акрамя будоўлі жылля? Хіба што на гандлі наркотыкаў», — адзначыў памочнік дэпутата.
«Тое, што яны будуюць, нікому не патрэбна», — сказаў адзін з удзельнікаў.
«Хрушчоўкі» час зносіць
«У Кітаі пачалі разбураць дамы, якія пабудаваныя ў
Старыя дамы трэба зносіць, сказаў Янчурэвіч, але «трэба знайсці цывілізаваны шлях». «Ніхто не супраць перасялення з малакамфортнай кватэры, але людзі звыкліся да свайго раёну», — патлумачыў ён.
Эксперт прапанаваў будаваць новыя дамы ў тым жа раёне, што і старыя, але з большай колькасцю паверхаў і туды ўсяляць жыхароў. «Рана ці позна мы да гэтага прыйдзем, пачнем знасіць», — адзначыў сябра Рады Руху.
3 прапановы гарадскім уладам
Удзельнікі круглага стала прыйшлі да высновы прапанаваць адміністрацыі Брэста:
— змясціць на сайце банер па грамадскіх абмеркаваннях, каб зрабіць інфармацыю больш даступнай для грамадзянаў.
— апублікаваць на сайце генплан Брэста (схему тэрытарыяльнага заніравання, асноўныя накірункі горадабудаўнічага развіцця, рэгламенты функцыянальных зонаў).
— накіраваць запыт у аддзел архітэктуры пра тэрміны карэкціроўкі генплана Брэста і пра планы па распрацоўцы праектаў дэталёвага планавання і правядзенню грамадскіх абмеркаванняў.