Паседжанне прайшло 25 студзеня. Рух «За Свабоду» прадставілі першая намесніца старшыні Галіна Скараход і сябра Рады Віктар Янчурэвіч.
«Рух далучыўся да працы камісіі, бо гэта вельмі актуальная для Беларусі тэма. Камісія працуе ў межах АНП, створанай з кандыдатаў у парламент. Кіраўніцай камісіі была абараная прадстаўніца БХД Вольга Кавалькова», — распавяла сайту Pyx.by Галіна Скараход.
«Мы прааналізавалі праблемы, якія ёсць у сферы аховы здароўя і вырашылі, што самымі асноўным з’яўляюцца чатыры», — сказала сайту Pyx.by Вольга Кавалькова.
Сярод такіх праблемаў яна назвала:
1. Адсутнасць ранняй дыягностыкі захворванняў.
2. Патрэба перазмеркавання сродкаў на ахову здароўя з праахоўнай дзейнасці.
3. Адсутнасць бясплатнай дыягностыцы з дапамогай онкамаркераў.
4. Адсутнасці маніторынгу міжнароднай падтрымкі і справаздачы за яе перад грамадствам.
Было таксама прынятае рашэнне прапанаваць стварыць паза-бюджэтны дзяржаўны медфонд, сродкі для якога будуць фарміравацца з акцызаў ад продажу алкаголю, тытунёвых вырабаў, падаткаў ад казіно і штрафаў за экалагічныя парушэнні. Сродкі з яго можна выкарыстоўваць на рамонт і мадэрнізацыю медустановаў і набыццё новага абсталявання.
Удзельнікі дамовіліся сабраць прапановы па рэформах медыцыны, запланавалі сустрэчы з экспертамі, з якімі будуць выпрацоўваць прапановы па зменах заканадаўства.