Навіны Навіны Беларусі

Прафкам адмовіўся дапамагаць Дамаскінай у захаванні працы

Прафкам адмовіўся дапамагаць Дамаскінай у захаванні працы

4081 прагляд Полацк
Прафсаюзны камітэт устрымаўся ад рашэння па справе сябра Руху «За Свабоду», якая балатуецца ў парламент, Вольгі Дамаскінай. Яна плануе і далей змагацца за свае правы.

У канцы чэрвеня адміністрацыя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адмовілася працягваць кантракт з актывісткай Руху «За Свабоду» Вольгай Дамаскінай. Яна заявіла кіраўніцтву пра сваё жаданне балатавацца у парламент і лічыць звальненне палітычна матываваным.

«Я спадзявалася, што са мной працягнуць кантракт. Мае калегі мяне запытвалі: няўжо я не буду змагацца за сваё права на працу? І шкадавалі, што са мной трэба развітвацца. Я звярнулася да старшыні прафсаюзнай арганізацыі нашай пярвічкі Яўгена Грыба, каб яны забяспечылі мне прадстаўленне маіх інтарэсаў перад наймальнікам», — распавяла Вольга Дамаскіна сайту Pyx.by.

Па яе словах, яна ўваходіць у прафсаюз Беларускай федэрацыі прафсаюзаў работнікаў культуры ад пачатку працы. У заяўцы да старшыні пярвічнай арганізацыі прафсаюзу была прапанова, каб ён «накіраваў да наймальніка Тамары Джумантаевай заяву па абароне маіх працоўных правоў», а таксама абгрунтаванні працягвання кантракту яшчэ на тры гады. «Праект заявы быў падрыхтаваны мною разам з полацкімі праваабаронцамі», — адзначыла Вольга Дамаскіна.

Яўген Грыб

Самастойна старшыня прафкаму прыняць рашэнне не здолеў і склікаў на 21 ліпеня прафкам. «Як і чакалася, прафкам „устрымаўся“ ад прыняцця рашэння па звароту да наймальніка, — сказала актывістка Руху і дадала. — Прафкам — гэта перш за ўсё людзі. І калі людзі баязлівыя, баязлівы і прафкам. У тых арганізацыях дзе людзі смелыя, то і прафкам смелы».

Сваім прыкладам, дадала яна, яна хацела «даць усё ж зразумець прафсаюзу, што першасныя функцыі гэтай арганізацыі — гэта не арганізацыя навагодніх карпаратываў і закупка падарункаў на 8 сакавіка і 23 лютага, а абарона прафесійных, працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза».

«Калі людзі будуць адстойваць свае інтарэсы, то можа і зменіцца сітуацыя не толькі ў нейкім маленькім калектыве, але і па ўсёй краіне. Шкада, што гэта прыходзіцца паказваць на сваім прыкладзе», — адзначыла сябра Руху «За Свабоду».

Далей Вольга Дамаскіна плануе звярнуцца ў Віцебскую абласную прафсаюзную арганізацыю работнікаў культуры . «Я разумею, што ўсё гэта бессэнсоўна, але ý мяне есць права, якім я хачу скарыстацца», — адзначыла яна.

«Няхай прафсаюзы хоць некалі па-сапраўднаму папрацуюць. Яны павінны ведаць, што абарона сяброў прафсаюза, у тым ліку і ў судзе — найважнейшая функцыя прафсаюза, а не размеркаванне таго, што ім не належыць. Лепш зрабіць і памыліцца, чым не зрабіць і потым шкадаваць аб тым, што не зрабіў. Вельмі не хацелася, каб справа даходзіла да суда», — заключыла Дамаскіна.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #185 22.07.2016 21:48 @ kipelshtein

    праўсаюзы - школа камунізма ! як былі фікцыяй за саветамі так і засталіся фікцыяй !

  • #187 23.07.2016 07:21 @ николай

    Тогда ей сам БОГ велел стать депутатом!

  • #188 24.07.2016 00:20 @ Юрий К.

    Люди запуганы до предела, до маразма. Походил по квартирам при сборе подписей и понял, что пробуждение людей ― первейшая задача. Пока её не решим, всё остальное будет буксовать.

  • #189 25.07.2016 21:58 @ Антон Астаповіч

    У мінулым годзе мой сын прыехаў па размеркаванні ў Пінск у "Палессдзіправадгас", і там яго пачалі прымушаць выпісваць ведамственую шматтыражку ды браць частку зарплаты рыбай, своечасова не выплочвалі камандзіровачныя, не забяспечылі спецадзеннем. Сын адмовіўся ад рыбы, шматтыражкі, адмовіўся выконваць працу на аб'ектах і ездзіць у камандзіроўкі. На яго пачалі ціснуць, і ён звярнуўся ў прафкам пра абарону сваіх правоў. Старшыня прафкама проста са страху замачыў парткі. Тады сын дэманстратыўна выйшаў з прафсаюза, напісаўшы ў заяве, што выходзіць з так званага прафсаюза, таму што прафсаюз не выконвае сваіх асноўных функцый, не бароніць правы працаўніка.

    Што тады ўзнялося. Сына выклікалі да дырэктара, там дырэктар, ідэёлаг прадпрыемства, непасрэдны начальнік сына пыталіся прамываць мазгі, пагражалі. А Эдвард проста запісаў гэтую бадзягу на дыктафон, паслаў усіх у мяккай форме. Дайшло да таго, што дырэктар прадпрыемства тэлефанаў мне і выгаворваў, што я дрэнна выхаваў сына, што сын мой нефармал і апазіцыянер. Прышлося мне яго паслаць, ужо ў грубай форме. Затым сын напісаў асабісты зварот на імя дырэктара, дзе прасіў растлумачыць прычыны ўсіх парушэнняў кантракту, калдамовы, заканадаўства з боку прадпрыемства і патрабаваў прывесці ўсё ў адпаведнасць, інакш ён абяцаў звярнуцца ў вышэйстаячыя органы.

    Начальства ўжо тут само замачыла штаны. І спецадзенне выдалі, не толькі яму, а ўсім, каму трэба, бо гады тры не выдавалі, пачалі ўсім своечасова налічваць камандзіровачныя. Рыбу замест зарплаты перасталі навязваць, а толькі па жаданні прапаноўвалі. І яшчэ гэта мела станоўчы вынік. Калі сын знайшоў вакансію па спецыяльнасці ў Мінску, то яго не сталі затрымліваць, хоць яго працай былі задаволены (начальнік геалагічнай экспедыцыі былога прадпрыемства, дзе сын працаваў, калі прыязджае ў профільныя арганізацыі ў Мінск у камандзіроўку, усім распавядае, які Эдвард добры спецыяліст), а адразу пераразмеркавалі.

    Гэта я пра тое, што афіцыйныя прафсаюзы - не помочнікі ў справе абароны правоў. І каб сын сам за свае правы не змагаўся, то нічога бы не дамогся, і не дапамог бы апасродкавана калектыву, які проста маўчыць, бо людзі баяцца страціць працу, а Эдвард проста выкарыстаў статус маладога спецыяліста.

    1. #201 01.08.2016 16:29 @ [ няма імя ]

      гэта так. але ж ... паспрабаваць усё роўна варта. думаю. хаця б каб яны прыгадалі, навошта існуюць.

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны