У прэс-канферэнцыі прымуць удзел першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
Яны распавядуць пра ўдзел кааліцыі ў парламенцкай кампаніі, прэзентуюць супольны маніфест, пазнаёмяць журналістаў з перспектывамі супрацы дэмакратычных сілаў у шырокім фармаце пад час кампаніі, поствыбарнай стратэгіяй.
Час правядзення прэс-канферэнцыі: 10 чэрвеня, пятніца, 11.00.
Месца правядзення: офіс Руху «За Свабоду», пр-т Незалежнасці, 80-73.