Навіны Навіны Беларусі

Сябра Руху «За Свабоду» выдаў кніжку вершаў

Сябра Руху «За Свабоду» выдаў кніжку вершаў

3400 Праглядаў
Новая кніга «Як слязінка дажджу» сябра Руху «За Свабоду» Георгі Станкевіча сабрала ў сябе новыя вершы і мастацкія пераклады.

Я маўчу, ты маўчыш, ён маўчыць —

родная мова маўчыць.

Ён б’е, яна б’е, яны б’юць —

ўсе яе б’юць.

Я закрычу, ты закрычыш, ён закрычыць,

калі мы закрычым —

то нашу мову,

тваю і маю

не заб’юць

23.07.2015

«У новай кнізе Георгія Станкевіча „Як слязінка дажджу“ шмат кранальных, хвалюючых вершаў, як нарадзіліся ў асноўным у кастрычніку і лістападзе мінулага года.

Таксама ў кнізе шырока прадстаўлены майстэрскія пераклады на родную мову выдатных вершаў Пастэрнака, Бродскага, Рылке. І ў гэтым яшчэ адзін складнік таленавітага аўтара.

А мова яго паэзіі стала яшчэ больш сакавітай і плённай, пазбаўленай ад путаў „наркамаўкі“», — адзначыў сябра Рады Руху «За Свабоду» Леанід Гаравы.

«Кніга вершаў „Як слязінка дажджу“ ўвогуле не планавалася. Вершы, насамрэч, планаваць цяжка. Калі ёсць натхненне, яны пішуцца, калі яго няма, то хоць плач, анічога не выйдзе», — распавёў сайту Pyx.by Станкевіч.

Па ягоных словах, у кнізе «сабраныя вершы, што былі напісаныя за апошні год, то-бок 2015-ты і пераважна за верасень-лістапад».

«Гэта скрозь лірычныя вершы, вершы пра каханне. Многія з іх я выконваю пад гітару», — патлумачыў аўтар.

Сярод далейшых планаў у сябра Руху — «жыць, натхняцца, любіць усё роднае, не марнаваць час на дробязі, сустракацца з сябрамі, кахаць, пісаць новыя вершы».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны