Навіны Навіны Беларусі

Міліцыянты выцягнулі з участку назіральніка ад Руху «За Свабоду» (відэа)

Міліцыянты выцягнулі з участку назіральніка ад Руху «За Свабоду» (відэа)

2901 прагляд Мінск
Каардынатар Руху «За Свабоду» па Мінску Юрась Меляшкевіч пад час падліку галасоў падышоў для назірання да стала, аднак на яго выклікалі міліцыю. Сілавікі вынеслі яго з участку і не пускалі назад да завяршэння падліку.

«Супрацоўнікі камісіі на ўчастку № 65 Савецкага раёну Мінска арганізавалі падлік бюлетэняў такім чынам, каб назіральнікі не маглі бачыць бюлетэні», — распавёў сайту Pyx.by Юрась Меляшкевіч.

Па ягоных словах, ён захацеў бачыць падлік, таму падышоў бліжэй да сталоў, але пры гэтым не замінаць камісіі. У такім праве яму было адмоўлена.

«Старшыня камісіі патэлефанавала ў ЦВК, спыніла падлік галасоў. Пры гэтым, дзяржаўныя назіральнікі пачалі мне замінаць, адштурховаўць ад стала», — дадаў Меляшкевіч.

Праз паўгадзіны быў выкліканы нарад міліцыі, якому, адзначыў Меляшкевіч, быў «дадзены загад без прымянення сілы мяне ізаляваць». «Міліцыянты пачалі хапаць мяне на адзенне і цягнуць на выхад з участку, у нейкі момант я ўпаў, і з участку мяне выцягнулі і не давалі вярнуцца да канца падліку галасоў», — падкрэсліў каардынатар Руху па Мінску.

Па словах назіральніка, ён звярнуўся са скаргай на дзеянні камісіі. «Падліку галасоў на ўчастку не было, усе бюлетэні былі зваленыя ў у адну кучу. Пры гэтым, колькасць бюлетэняў для галасавання на даму была завышаная ў два разы, за асноўны дзень — больш чым на 350 бюлетэняў, скрыня для датэрміновага галасавання была ненадзейна апячатаная», — падкрэсліў Меляшкевіч.

«Мы не можам давяраць вынікам галасавання», — заключыў ён.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Права выбару

Апошнія навіны