У прэс-канферэнцыі прымуць удзел каардынатары кампаніі назірання «Права выбару-2015» Дзяніс Садоўскі і Алесь Сілкоў, а таксама першы намеснік старшыні ПАГА «Рух «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, паведамляе прэс-служба кампаніі.
Каардынатары кампаніі назірання падвядуць вынікі першага этапу незалежнага назірання за выбарамі — рэгістрацыю ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у прэзідэнты, а таксама фарміраванне тэрытарыяльных выбарчых камісій.
У кампанію па назіранню за выбарамі «Права выбару-2015» уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, «Гавары праўду!», «Рух «За Свабоду!», Партыя БНФ, Беларуская партыя «Зялёныя», незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.
Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаваньне на іх.