26 красавіка ў Мінску адбылося вулічнае шэсце «Чарнобыльскі шлях», прымеркаванае да
ГУУС Мінгарвыканкаму выставіла арганізатарам мерапрыемства кошт за паслугі аховы парадку падчас гэтага мерапрыемства ў памеры 13 млн. 661 тыс. 500 рублёў — па 2 млн. 732 тыс. 500 рублёў на кожнага з пяцёх арганізатараў акцыі.
«Аплату паслуг па ахове масавых мерапрыемстваў мінская міліцыя пачала патрабаваць з нядаўняга часу, хаця яны заўжды ўваходзілі ў яе непасрэдныя абавязкі і не маглі ажыццяўляцца на камерцыйнай падставе. Апрача таго, у выпадку ўжывання такой практыкі хацелася б бачыць падрабязна распісаны каштарыс аказаных паслуг пачынаючы ад колькасці задзейнічаных супрацоўнікаў міліцыі», — адзначае Юрась Губарэвіч.
«Рэгулярныя адвольныя затрыманні ўдзельнікаў санкцыянаваных вулічных акцый (апошні прыклад — Дзень Волі 25 сакавіка) ставяць пад сумнеў якасць аказаных паслуг. Узнікае пытанне: чаму арганізатары падобных масавых мерапрыемстваў павінны фінансаваць незаконныя дзеянні супраць мірных грамадзян?» — гаворыцца ў звароце палітыка.
Губарэвіч нагадвае начальніку ГУУС Мінгарвыканкаму: «У выніку перамоваў з міліцыяй напярэдадні „Чарнобыльскага шляху“ была дасягнутая наступная дамоўленасць: арганізатары пагаджаюцца плаціць за ахову правапарадку, але грошы, якія ГУУС Мінгавырканкаму спаганяе з іх, пералічваюцца дзіцячаму дому, над якім шэфствуе міліцэйскае ведамства».
Дзеля спраўджвання гэтай дамоўленасці ён даслаў копію квітанцыі аб аплаце паслуг мінскай міліцыі ў часе «Чарнобыльскага шляху» і папрасіў пацвердзіць пералічэнне гэтых сродкаў на рахунак дзіцячага дома.
«Гэты акт дабрачыннасці паспрыяе наладжванню грамадскага дыялогу і паляпшэнню іміджу беларускіх праваахоўных органаў», — кажа адзін з кіраўнікоў Руху «За Свабоду».