«Беларускія ўлады ў святкаванні Дня Перамогі аддаюць перавагу форме, а не зместу, ганяюць па праспекце танкі і праводзяць парады. Для нас важна, каб беларусы памяталі і асэнсоўвалі жахлівыя падзеі той вайны, бо звычайныя людзі перадусім становяцца ахвярамі. Асабліва гэта важна сёння, калі амбіцыі лідараў асобных краінаў могуць прывесці да паўтору трагедыі», — адзначыў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.
Па ягоных словах, лідары «Народнага рэферэндуму» прыйшлі сёння да магілы Васіля Быкава, бо ён «нёс беларусам праўду пра вайну» і сам быў франтавіком.
«Беларусам трэба шукаць святы, якія іх яднаюць, шукаць кансэнсус паміж тымі, хто святкуе Дзень Перамогі 8 траўня і 9 траўня», — адзначыў намеснік старшыні кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазняк. Ён дадаў, што ўскладзе кветкі і да магілы першага сакратара ЦК Беларусі Пятра Машэрава, які таксама быў франтавіком.
Сябры Руху «За Свабоду» таксама ўсклалі бел-чырвона-белы букет да абеліску на плошчы Перамогі.
#рэферэндум