21 лістапада сабралося некалькі тысяч людзей, якія прыйшлі пасля працы, каб ушанаваць загінулых на Майдане. Пасля Народнага веча мусіць адбыцца ўрачысты канцэрт, а таксама дабрачынны збор сродкаў на патрэбы вайскоўцаў, якія ваююць на ўсходзе Украіны. Сённяшні дзень не апошні, мерапрыемствы будуць адбывацца цягам усяго тыдня і скончацца
Народнае Веча ў Кіеве патрабуе скасавання Менскіх дамоўленасцяў, якія былі дасягнуты паміж афіцыйным Кіевам і сепаратыстамі. Сярод удзельнікаў мерапрыемства заўважныя беларусы з бел-чырвона-белымі сцягамі.
«Падзеі ў паўднёвай суседцы значна паўплывалі і на Беларусь. І гэты ўплыў адчуваецца перадусім у грамадскіх настроях беларусаў», — каментуе падзеі намеснік старшыні Руху «За Свабоду», палітолаг Алесь Лагвінец.
Па ягоных словах, «вырас попыт на спакой, на стабільнасць, на мір у Беларусі».
«Людзі пабачылі, што сітуацыя можа вельмі імкліва памяняцца, і ранейшае мірнае жыццё ператворыцца ў супрацьстаянне, канфлікт. Можна сказаць, што памяняліся таксама паводзіны як улады, так і дэмакратычных сілаў адносна таго, як яны бачаць сітуацыю ў краіне, як яны будуюць сваю ўласную стратэгію», — падкрэсліў Алесь Лагвінец.
Пасля ўкраінскіх падзей, у Беларусі ўвялі больш жорсткія змены ў закон «Аб ваенным становішчы», а таксама ў Крымінальны кодэкс Беларусі, дзе ўзмацнілі адказнасць за захоп будынкаў. У сваю чаргу незалежныя сацыялагічныя даследванні паказваюць, што за апошні год колькасць прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі ўзрасла і цяпер складае 42,5%.