Яно гучыць такім чынам: “Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароўя ўсе паслугі грамадзянам Беларусі павінны аказвацца бясплатна?”
Праблемы медычнага абслугоўвання і тое, як зрабіць яго больш якасным і даступным, раней у верасні ўжо абмеркавалі ў Бабруйску, Слоніме і Брэсце.
У Мінску слуханні адбудуцца 30 верасня, у аўторак, у офісе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3-39). Пачатак – а 18-й гадзіне. Выступяць медыкі і эксперты Андрэй Вітушка, Зміцер Салошкін, Іван Шэга, Наталля Шкадун.
Нагадаем, у жніўні ў шэрагу гарадоў (Гомель, Полацк, Гродна, Магілёў) быў зладжаны першы цыкл слуханняў - на тэму “Як зрабіць адукацыю якаснай і даступнай?”.
“Прафесійная і даступная медыцына, адукацыя – гэта элементарнае права на годнае цяперашняе і будучае для нас і (галоўнае!) для нашых дзяцей! Дзяржава не мае права рабіць бізнэс на нашым здароўі і абмяжоўваць нашы магчымасці», - лічаць ініцыятары “Народнага рэферэндуму”.
Пасля правядзення вераснёўскіх грамадскіх слуханняў будуць складзеныя прапановы па рэформе ў сферы аховы здароўя, якія ініцыятары “Народнага рэферэндуму” накіруюць у профільнае міністэрства. А ў хуткім часе будзе перададзены ў адпаведнае ведамства спіс прапановаў па рэформе адукацыі.
#рэферэндум