Навіны Навіны Руху

Губарэвіч: Інтэграцыя з Еўразвязам — доўгатэрміновая мэта

Губарэвіч: Інтэграцыя з Еўразвязам — доўгатэрміновая мэта

3209 Праглядаў
Рух «За Свабоду», адзін з трох ініцыятараў «Народнага рэфэрэндуму», склаў спіс сваіх прапановаў і агучыў шэсць самых важных пытанняў.

Як паведаміў першы намеснік старшыні Руху, Юрась Губарэвіч, на аснове сустрэчаў з насельніцтвам ды анкетавання сябраў арганізацыі, рух лічыць патрэбным вынесці на рэфэрэндум пытанне пра тое, ці патрэбна імкнуцца Беларусі да ўступлення ў Еўразвяз.

— Кожнае пытанне са спісу мы фармавалі па выніках нашых апытанняў у рэгіёнах. Калі размаўлялі з людзьмі на тэму, які геапалітычны выбар мусіць зрабіць Беларусь, большасць пагаджалася з тым, што найперш неабходна нармалізаваць адносіны з еўрапейскімі краінамі. Інтэграцыя з Еўразвязам — гэта доўгатэрміновая мэта.

Рух «За Свабоду» лічыць важнымі яшчэ такія пытанні як: «Ці падтрымліваеце Вы ўвядзенне ў Беларусі права прыватнай уласнасці на зямлю?» А таксама «Ці трэба ў Беларусі адмяніць смяротнае пакаранне?» Тры арганізацыі-ініцыятары, а гэта яшчэ кампанія «Гавары праўду» і Партыя БНФ, маюць намер зладзіць збор подпісаў за рэферэндум па самых рэйтынгавых пытаннях. //Радыё «Рацыя»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны