Навіны Беларусь і Свет

«Палітызацыя такіх установаў прывядзе да кампраметацыі ідэі»

«Палітызацыя такіх установаў прывядзе да кампраметацыі ідэі»

4201 прагляд Варшава
У апазіцыйных колах здарыўся чарговы скандал — у камандзе кандыдата у прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава.

“Зміцер Бародка ў сувязі са стратай даверу больш не з'яўляецца каардынатарам «Еўрапейскай Беларусі» і не прадстаўляе нашу грамадзянскую кампанію", - цытуе Саннікава ягоная Хартыя’97.

У адмысловай заяве Зміцер Бародка распавёў пра закуліссе скандалу: “Змушаны з’ехаць адразу пасля выбараў 2010, я пачаў рабіць у Варшаве тое, што можна было рабіць - для Беларусі, для палітвязняў, для іх сем’яў - звонку краіны. Менавіта дзеля гэтага я намагаўся зарэгістраваць тут, у Варшаве, фундацыю “Еўрапейская Беларусь”… Таксама сумесна з Рухам “За Свабоду" нам удалося арганізаваць “Беларускі дом” у Варшаве. Цягам 2 гадоў ён стаў вядомай пляцоўкай, якая яднае беларусаў Польшчы і тых, каму цікавая Беларусь і беларусы”.

Бародка распавёў, што кіраўнцітва “Еўрпейскай Беларусі” папрасіла “перадаць ім фундацыю “Еўрапейская Беларусь” і маю заснавальніцкую частку ў “Беларускім Доме” ў Варшаве”:

“З першым я абсалютна згодны, бо не ёсць аўтарам брэнду “Еўрапейскай Беларусі”. А вось “Беларускі дом” у Варшаве даўно выйшаў за межы нейкай звычайнай юрыдычнай адзінкі і не можа належыць да вузкага палітычнага кола. Гэта - пляцоўка. Пляцоўка рэалізацыі жыццяздольных ідэй для ўсіх беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый і актыўных беларусаў. Менавіта гэткі прынцып быў закладзены пры стварэнні “Беларускага дому” як ягоная місія”. 

Другім судырэктарам “Беларускага дому” разам з Бародкам з’яўляецца сябра Руху “За Свабоду” Алесь Зарэмбюк.

“Аднак для нашай арганізацыі “Беларускі дом” – установа, якая дзейнічае на карысць усіх беларусаў, што апынаюцца за мяжой, у дадзеным выпадку ў Польшчы, працуе дзеля дэмакратызацыі Беларусі. Сітуацыя, калі падобныя ўстановы пераходзяць пад кантроль асобных палітычных груповак, недапушчальная. Непазбежная палітызацыя прывядзе да кампраметацыі ідэі, выспявання новых вось такіх скандалаў і раз’яднання нашых грамадзян”, - заявіў першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны