Навіны Навіны Беларусі

Анкетаванне па ідэі мыта ў 100 долараў

Анкетаванне па ідэі мыта ў 100 долараў

3172 праглядаў
Па ўсім, чыноўнікі ламаюць галаву наконт рэалізацыи ідэі Аляксандра Лукашэнкі браць мыта ў памеры 100 долараў за выезд беларусаў за мяжу.

У мінулыя пятніцу і суботу шэраг дзяржаўных ведамстаў - ад Нацбанку да Дзяржаўнага мытнага камітэту - зладзілі ананімнае анкетаванне на мяжы ў сямі пунктах пропуску.

У народа пыталіся пра мэту вандроўкі, пра краіну, куды кіруюцца людзі, пра меркаваныя выдаткі на харчаванне і пакупкі.

Дзеля чаго рабілася анкетаванне, паводле афіцыйнай версіі?

Асноўнымі мэтамі названыя "дапаўненне і ўдасканаленне дзеючых метадаў атрымання інфармацыі аб аб'ёмах знешняга гандлю таварамі Рэспублікі Беларусь, што не ўлічваюцца мытнай статыстыкай". У першую чаргу, гаворка вядзецца пра "вывучэнне праблемы неарганізаванага ўвозу-вывазу тавараў фізічнымі асобамі (так званага "чаўночнага гандлю")".

Пасля апрацоўкі вынікаў гэтага анкетавання, паведамляе прэс-служба Нацбанка, "будуць прымацца рашэнні аб неабходнасці карэктоўкі дзеючай сістэмы статыстычнага ўліку знешняга гандлю таварамі і паслугамі".

Ідзе да таго, што мытам абкладуць найперш “чаўнакоў”? І каго імі залічаць?

Нагадаем, напачатку верасня Аляксандр Лукашэнка заявіў, маўляў, мы бедная краіна, калі нашы людзі штогод да 3 мільярдаў долараў вывозяць у Еўрасаюз падчас закупаў замест таго, каб браць удзел у імпартазамяшчэнні.

Прыдумаў выязны падатак у 100 долараў: тады “чалавек прыйдзе ў нашу краму і купіць наш халадзільнік, а не будзе цягнуць з Еўрасаюза барахло невядома якой вытворчасці”.

“Але мільёны “барахольшчыкаў” галасуюць кашалькамі — за больш якасныя і танныя лядоўні ды тэлевізары ў Беластоку і Вільні. Наша прамысловасць прайграе замежным канкурэнтам, а вінаватым ў гэтым робяць беларускіх спажыўцоў”, - заявіў тады з гэтай нагоды першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны