Навіны Навіны Руху

Юрась Губарэвіч: «Народны рэферэндум» накіраваны на сістэмныя змены ў краіне"

Юрась Губарэвіч: «Народны рэферэндум» накіраваны на сістэмныя змены ў краіне"

3313 Праглядаў Баранавічы
Ініцыятары кампаніі «Народны рэферэндум», Аляксандр Мілінкевіч, Юрась Губарэвіч і Андрэй Дзмітрыеў, наведалі Баранавічы 14 жніўня.

Як піша Intex-press.by, сталічныя палітыкі адзначылі, што жыхароў Баранавічаў, па сутнасці, хвалююць тыя ж пытанні, што і астатніх жыхароў краіны.

Адказаць на іх дэмакраты не змаглі, але паабяцалі данесці іх кіраўніцтва краіны.

У траўні грамадзянская кампанія "Гавары праўду", Рух "За Свабоду" і Партыя БНФ аб'явіла пра пачатак кампаніі "Народны Рэферэндум", які "павінен даць адказ пра будучыню краіны". Палітыкі ўжо паспелі наведаць каля двух дзесяткаў беларускіх гарадоў, дзе распытвалі жыхароў пра праблемы, якія іх хвалююць больш за ўсё. Да верасня актывісты плануюць сфармуляваць пяць пытанняў, якія маюць грамадскае значэнне і вартыя таго, каб пачаць збор подпісаў за правядзенне па іх рэспубліканскага рэферэндуму.

Візіт сталічных палітыкаў у Баранавічы пачаўся з наведвання цэнтральнага кааператыўнага рынку, дзе яны пагутарылі з прадпрымальнікамі.

"Немагчыма працаваць – ўказы зверху штампуюцца пачкамі і ўсё накіраваны на тое, каб выгнаць нас з дробнага бізнесу. Праз год мы не зможам гандляваць галантарэяй без сертыфікатаў – паўрынка апынецца на вуліцы. Калі перастануць нас душыць?" – задаў пытанне адзін з прадпрымальнікаў.

Актывісты адзначылі, што гэтае пытанне аднолькава актуальнае для прадпрымальнікаў ўсёй краіны, і прапанавалі людзям больш актыўна дзяліцца сваімі праблемамі, каб у пасля данесці іх да кіраўніцтва краіны.

"Відавочна, што ў краіне наспелі перамены, і мы хочам данесці да вас, што менавіта вы можаце паўплываць на падзеі ў Беларусі і зрабіць яе лепш. Мы дзейнічаем ня супраць улады. "Народны рэферэндум" накіраваны на сістэмныя змены ў краіне", – распавёў прысутным Юрась Губарэвіч.

Пасля сустрэчы на рынку палітыкі з мясцовымі актывістамі збіралі подпісы за вяртанне памятнай дошкі ў гонар Аляксандра Лянкевіча на будынак Мілавідскай школы, а потым аднеслі подпісы за добраўпарадкаванне вул. Гаявой ў Баранавіцкі выканаўчы камітэт.

У 17.30 мінскія госці сустрэліся з грамадскімі актывістамі горада. На сустрэчы Андрэй Дзмітрыеў распавёў прысутным, што ў Баранавічах, па сутнасці, людзей трывожаць тыя ж самыя пытанні, што і жыхароў іншых гарадоў.

"Перш за ўсё, людзей не ўстраивает ўзровень аплаты працы. На рынку да нас падышла настаўніца, якая распавяла, што акрамя школы працуе яшчэ і прыбіральшчыцай у начным клубе і пасудамыйкай у гасцініцы. Гэта самы красамоўны прыклад недасканаласці эканамічнай палітыкі кіраўніцтва краіны", – распавёў Андрэй Дзмітрыеў.

 

Фотаздымкі Аляксандра Трыпуцькі

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны