Навіны Навіны Руху

«Народны рэферэндум». Слонім

«Народны рэферэндум». Слонім

3736 Праглядаў Слонім
У паездцы ў Слонім (Гродзенская вобласць) 6 жніўня ўзялі ўдзел прадстаўнікі Руху «За Свабоду», Партыі БНФ і кампаніі «Гавары праўду!». Яны сустрэліся з гараджанамі: рабочымі, прадпрымальнікамі на рынку, проста людзьмі ў паліклініцы і ў магазінах.

"Людзей трэба бударажыць, — лічыць адзін са слонімцаў, —бо дайшлі ўжо да таго, што ў магазін ходзім як у музей". "З людзьмі трэба гаварыць, і яны вас пачуюць і пачнуць думаць і нешта рабіць", — сказаў ён.

Намеснік старшыні грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Андрэй Дзмітрыеў расказаў, што гэта ўжо 17-я паездка ў межах ініцыятывы "Народны рэферэндум", і яна падкрэслівае, што Беларусь "аднародная па пытаннях, якія падымаюць людзі, па іх стане душы, па іх надзеях і асцярогах".

"Сёння ў Беларусі ўдушлівы час апатыі, і пераадолець яго можна толькі не забываючы пра людзей, размаўляючы з імі, слухаючы іх", — сказаў Дзмітрыеў.

Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч дадаў, што галоўная мэта паездак — выслухаць думкі людзей наконт ідэі правесці рэферэндум, высветліць асноўныя пытанні і тэмы, якія кранаюць людзей. "Мы бачым, што насамрэч людзі ў сваёй пераважнай большасці пагаджаюцца з тым, што ў краіне патрэбныя сістэмныя змены", — сказаў ён.

Першы намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч таксама адзначыў, што людзі гатовыя да пераменаў і хочуць іх. "Уразіла тое, што ніхто з тых, з кім мы сёння размаўлялі, не з'яўляецца прыхільнікамі сённяшняга рэжыму", — дадаў ён.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны