Навіны Навіны Руху

Тыдзень Еўропы ў Гомелі

Тыдзень Еўропы ў Гомелі

3249 Праглядаў Гомель
Оксфардскія дэбаты, лекцыі і прэзентацыі еўразвязаўскіх праграмаў для моладзі — ў Гомелі плануецца «Еўрапейскі міжкультурны фестываль». Кіраўнік абласной філіі Руху «За Свабоду» Пётр Кузняцоў заўважае, што арганізатары тыдня Еўропы ў Гомелі арыентуюцца найперш на грамадзянаў, якія не з’яўляюцца актывістамі існых партый і арганізацый.

- У першы дзень фэсту ў фармаце оксфардскіх дэбатаў дзве каманды будуць спрачацца, ці можна лічыць Гомель горадам еўрапейскай культуры. 23 траўня пройдуць адразу два мерапрыемствы. Першае - гэта прэзентацыя еўрапейскіх праграмаў і магчымасцяў для моладзевых аб'яднанняў. Другая прэзентацыя будзе па тэме праграмы "Моладзь у дзеянні". У трэці дзень выступіць эксперт Дзяніс Мельянцоў, ён распавядзе агульныя рэчы пра Еўразвяз і яго супрацу з Беларуссю.

Ініцыятарамі "Еўрапейскага міжкультурнага фестываля" ў Гомелі з'яўляюцца грамадскае аб'яднанне "Гомельскі дэмакратычны форум" і Агенцыя рэгіянальнага развіцця "Стратэгічная думка". //Радыё "Рацыя"

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны