На думку першага намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча, агучаная ў лісце прычына надуманая.
«Вельмі дзіўна выглядае спасылка дырэктара на правядзенне мерапрыемстваў у заяўлены намі дзень. Такі адказ яны далі толькі пасля таго, як прайшло больш за тры тыдні з моманту падачы заяўкі. Больш затое, у папярэдняй размове, якая адбылася тыдзень таму, ніякай прычыны верагоднай адмовы ў сувязі з мерапрыемствам не было агучана. Наадварот, дырэкцыя нам параіла звяртацца ў Мінгарвыканкам для „узгаднення правядзення мерапрыемства“. Гэта значыць, што яны разглядалі магчымасць прадастаўлення памяшкання пасля ўзгаднення з мінскім іўладамі», — каментуе сітуацыю Юрась Губарэвіч.
Палітык дадае, што Рух «За Свабоду» накіроўваў заяўку не толькі ў Палац культуры МТЗ, але таксама і ў Мінгарвыканкам. Адказу на яе яшчэ няма.
«Практыка паказвае, што бываюць выпадкі, калі арэндадаўца мяняе свае „планы“, калі Мінгарвыканкам дае дазвол. Канчатковую кропку ставіць у гэтай справе рана», — зазначае Юрась Губарэвіч.
Нагадаем, па даручэнні аргкамітэта па адзначэнні Дня Волі лідар Руху «За Свабоду» накіраваў гарантыйны ліст з просьбай разгледзець магчымасць прадастаўлення ў арэнду залы Палаца культуры МТЗ для святочнай вечарыны 24 сакавіка, прысвечанай
Дзень Волі штогод адзначаецца дэмакратычнай грамадскасцю краіны, ён прымеркаваны да даты абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918 года). Сёлета ў аргкамітэт па святкаванні ўвайшлі прадстаўнікі дэмакратычных партый і грамадскіх ініцыятыў, у тым ліку Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Руху «За Свабоду», кампаніі «Еўрапейская Беларусь», аргкамітэта па стварэнні БХД ды іншых структур.