– Негалосная забарона на фінансаванне палітычных апанентаў Лукашэнкі існавала і да гэтага, але толькі цяпер агучана публічна. Дапамога апазіцыі пагражае бізнэсмэнам не толькі стратай бізнэсу, але пазбаўленнем свабоды і асабістай маёмасці. І такіх прыкладаў найноўшая гісторыя Беларусі ведае нямала.
Відавочна, у бізнес-асяродку з'яўляюцца новыя настроі, бізнес пачынае прыглядацца да альтэрнатывы Лукашэнка. Праз спецслужбы Лукашэнка даведаўся аб з'яўленні гэтых настрояў і ў голас папярэджвае бізнес аб магчымых наступствах. Гэта поўнае беззаконне і наступствы манапалізацыі ўлады.
– Як выжывае ва ўмовах абмежаванага ўнутранага і мізэрнага замежнага фінансавання, напрыклад, Рух "За Свабоду"?
– Як і астатнія арганізацыі ў Беларусі. Мы карыстаемся валанцёрскай працай нашых членаў, якія не атрымліваюць за сваю працу фінансавай узнагароды.
Час ад часу мы атрымліваем дапамогу ад тых, хто нас падтрымлівае. Гэтая падтрымка вельмі невялікая, часта – тэхнікай.
У большай ступені – мы атрымліваем ўнутраную дапамогу, дапамога з-за мяжы забаронена беларускім заканадаўствам.