Навіны Навіны Беларусі

Дзень Волі: акцыі на любы густ

Дзень Волі: акцыі на любы густ

3113 Праглядаў
Дэмакратычныя арганізацыі плануюць правесці ў Мінску шэсце і мітынг да Дня Волі 25 сакавіка. Пра гэта гаварылася 11 лютага на пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні мерапрыемства.

Было прапанавана арганізаваць вулічнае мерапрыемства ў нядзелю, 24 сакавіка. Прапаноўлася, у прыватнасці, прызначыць збор удзельнікаў на пляцоўцы каля Акадэміі навук, а ў выпадку працягу там будаўнічых работ — на плошчы Калініна, перадае БелаПАН.

Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч прапанаваў паспрабаваць падаць заяўку на правядзенне мітынгу на плошчы Якуба Коласа. Аднак удзельнікі аргкамітэта прыйшлі да высновы, што, верагодна, варта падаваць заяўку на правядзенне мітынгу на плошчы Бангалор, бо правядзенне акцыі ў такім фармаце мае вялікія шансы на задавальненне з боку мінскіх улад.

Намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч прапанаваў не абмяжоўваць фармат акцыі толькі вулічнымі мерапрыемствамі. Паводле яго меркавання, на другую палову дня можна арандаваць залу, напрыклад у ДК МТЗ, дзе правесці мерапрыемствы ў святочным фармаце са зваротамі да грамадства і канцэртам.

Адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі, у сваю чаргу, прапанаваў 25 сакавіка, непасрэдна ў Дзень Волі, правесці канферэнцыю, прысвечаную значнасці гэтай даты для Беларусі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны