"На Ваш зварот у пракуратуру Брэсцкай вобласці і акруговую камісію Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі No.1 паведамляем, што пячаткі адзінага ўзору на выбарчыя ўчасткі для галасавання централізавана выраблены Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў і пры выдачы бюлетэняў раздадзеныя старшыням участковых камісій для ажыццяўлення працэса апячатвання", - напісана ў лісце старшыні акруговай камісіі Берэсцкай-Заходняй выбарчай акругі № 1 сп-ня Наумавец.
"Аднолькавыя пячаткі робяць бессэнсоўнай саму працэдуру апячатвання. Ні адзін старшыня ўчастковай камісіі не можа гарантаваць, што скрыня апячатаная менавіта той пячаткай, якую ён атрымаў і захоўвае, паколькі сапраўды такія пячаткі існуюць у вялікай колькасці", - сказаў Турчаняк БелаПАН.
Перадгісторыя пытання тут.