Навіны Навіны Руху

Актывіст падаў у суд на Ленінскую адміністрацыю Брэста

Актывіст падаў у суд на Ленінскую адміністрацыю Брэста

2680 Праглядаў Брэст
Брэсцкі каардынатар Руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк накіраваў скаргу ў суд на адміністрацыю Ленінскага раёна за непрадстаўленьне інфармацыі пра фармаванне ўчастковых камісіяў.

У скарзе Турчаняк паведамляе, што адміністрацыя Ленінскага раёну адмовілася даць яму інфармацыю пра папярэдняе паседжаньне, на якім разглядаліся кандыдатуры сябраў камісіяў, пра тое, хто рыхтаваў праект рашэньня, чаму не ўключылі ў склад участковай камісіі самога Дзяніса Турчаняка і па якіх крытэрах Дзяніс Турчаняк не прайшоў у камісію.

Таксама спадару Турчаняку не патлумачылі, чаму камісія, у якую ён вылучаўся, сфармаваная менш чым з 19 чалавек, як гэта дазваляе Выбарчы кодэкс.

Камэнтуючы сытуацыю для Радыё Свабода, Дзяніс Турчаняк выказаў думку, што яго, як і іншых праваабаронцаў, прадстаўнікоў руху «За свабоду», адмыслова не ўключылі ў камісіі:

«Гэта прадвызначае вынік будучага падліку галасоў. І ўзьнікае пытаньне,чаму вядомыя грамадзкай дзейнасьцю берасьцейцы ня могуць трапіць ва ўчастковыя камісіі. Хоць камісіі сфармаваныя ў колькасьці меншай, чым 19 чалавек. Значыць, улада ня хоча, каб грамадзкасьць брала ўдзел у падліку галасоў. Таму лягічна ўзьнікаюць падазрэньні, што будуць фальсыфікацыі і ўлады ня хочуць, каб іх пабачылі».

Дзяніс Турчаняк просіць «прызнаць дзеяньні Ленінскай адміністрацыі Берасьця неправамернымі, парушаючымі правы грамадзяніна, прадугледжаныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, Канстытуцыяй Беларусі і Законам аб зваротах грамадзянаў».

Таксама каардынатар Руху «За Свабоду» просіць абавязаць Ленінскую адміністрацыю «выправіць дапушчаныя парушэньні і даць адказы на ўсе пытаньні» ягонага звароту.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны