Навіны Навіны Руху

Актывіст абскарджвае дзеянні адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста

Актывіст абскарджвае дзеянні адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста

3178 Праглядаў Брэст
Чыноўнікі адміністрацыі, адказныя за фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій, на просьбу растлумачыць прычыны неўключэння брэсцкага каардынатара Руху «За Свабоду» Дзяніса Турчаняка ў склад адной і іх адказалі адпіскай.

Нягледзячы на тое, што закон дазваляе сфармаваць участковую выбарчую камісію ў складзе 19 чалавек, 32-я выбарчая камісія Брэсцкага-Заходняй выбарчай акругі № 1 мае колькасць ад 11 да 15 чалавек. Пры гэтым Дзяніс Турчаняк у яе не ўключаны.

Скаргу на тое, што чыноўнікі не патлумачылі прычын неўключэння, Дзяніс Турчаняк накіраваў у Брэсцкі гарвыканкам.

Каардынатар Руху лічыць, што чыноўнікі раённай адміністрацыі ў сваім лісце не далі адказы на пастаўленыя пытанні, што парушае права на атрыманне адказу, замацаванае ў ст.7 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Ён таксама мяркуе, што адміністрацыяй Ленінскага раёна Брэста парушана права на атрыманне інфармацыі аб дзейнасці дзяржоргана, аб палітычным жыцці, замацаванае ў артыкуле 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ў пункце 2 артыкула 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

"Запытаная мною інфармацыя датычыць парушэння майго права быць выбраным у склад участковай выбарчай камісіі ўчастка № 32 Брэсцкай Заходняй выбарчай акругі № 1. Лічу, што Адміністрацыяй Ленінскага раёна парушаны артыкул 25 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, у адпаведнасці з якім:" Кожны грамадзянін павінен мець права і магчымасць: a) прымаць удзел у вядзенні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так і пры дапамозе свабодна выбраных прадстаўнiкоў; b) галасаваць і быць абраным на сапраўдных перыядычных выбарах, якія ажыццяўляюцца на аснове ўсеагульнага роўнага выбарчага права пры таемным галасаванні і забяспечваюць свабоднае волевыяўленне выбаршчыкаў", - дапаўняе Дзяніс Турчаняк.

Каардынатар Руху просіць вышэйшую інстанцыю прызнаць дзеянні Адміністрацыі Ленінскага раёна горада Брэста, якая не прадаставіла яму інфармацыю, неправамернымі, якія ўшчамляюць права грамадзяніна, а таксама абавязаць раённых чыноўнікаў выправіць дапушчаныя парушэнні.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны