Навіны Навіны Руху

У апазіцыйных і незалежных кандыдатаў будзе агульная перадвыбарная платформа

У апазіцыйных і незалежных кандыдатаў будзе агульная перадвыбарная платформа

3106 Праглядаў
15 жніўня ў Мінску адбыўся прысвечаны парламенцкім выбарам круглы стол з удзелам Руху «За Свабоду», кампаніі «Гавары праўду!», Партыі БНФ, партыі «Справядлівы свет», Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамада»). Гэта — партыі і арганізацыі, якія вылучылі кандыдатаў у дэпутаты альбо абвялі аб падтрымцы незалежных кандыдатаў.

Па выніках абмеркавання хады выбараў і пытання аб пасланні беларусам была прынятая рэзалюцыя, у якой заяўлена пра тое, што ў краіне "адсутнічае прававы механізм, які гарантуе выбаршчыкам магчымасць свабоднага дэмакратычнага волевыяўлення". Аднак, як адзначаецца, "выбарчая кампанія дае магчымасць нашым партыям і рухам легальна, не падвяргаючы пераследам дэмакратычных актывістаў, выкарыстоўваючы інфармацыйныя каналы, што адчыняюцца на кароткі час, давесці нашу пазіцыю да грамадзян".

Агульная пазіцыя згаданых партый і арганізацый такая: у ходзе кампаніі варта акцэнтаваць увагу выбаршчыкаў "не толькі на неабходнасці барацьбы з недэмакратычнай уладай, якая падаўляе ўсялякае іншадумства і сістэматычна парушае правы чалавека, але і на альтэрнатыве, прапанаванай прадстаўнікамі дэмакратычных сіл".

"Беларусы разумеюць неабходнасць пераменаў і чакаюць іх", - гаворыцца ў рэзалюцыі.

У ёй паведамляецца, што "у сваіх праграмах кандыдаты, якія прадстаўляюць дэмакратычныя сілы, зыходзяць з агульнага бачання Беларусі як суверэннай, дэмакратычнай, прававой дзяржавы, у якой існуе рэальны падзел уладаў, паважаюцца правы чалавека, выконваюцца агульнаеўрапейскія стандарты дэмакратыі. Гэта адпавядае гістарычнаму выбару беларусаў як еўрапейскага народа, нацыянальным асаблівасцям беларускага характару. Для пераадолення працяглага палітычнага і эканамічнага крызісу Беларусі востра неабходная комплексная палітычная, прававая і эканамічная рэформа".

Адмыслова пазначана, што "змены ў краіне немагчымыя без поўнага спынення палітычных рэпрэсій". Таму апазіцыйныя і незалежныя кандыдаты ад Руху "За Свабоду", кампаніі "Гавары праўду!", Партыі БНФ, партыі "Справядлівы свет" і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ("Грамада") патрабуюць "неадкладнага вызвалення і палітычнай рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных".

Намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, які прысутнічаў на круглым стале ад арганізацыі, адзначае як пазітыўны той факт, што грамадскія і палітычныя сілы, якія актыўна выкарыстоўваюць парламенцкую кампанію для камунікацыі з насельніцтвам, выпрацавалі агульную платформу на гэтыя выбары: "Усе свае сілы мы павінны кінуць на набыццё новых прыхільнікаў, скарыстаўшыся прыадчыненым дзякуючы выбарам "акном магчымасцяў". Цяпер час аб'ядноўваць намаганні, а не губляць яго на бессэнсоўныя ўнутрыапазіцыйныя дыскусіі, чым, на жаль, займаюцца прыхільнікі байкоту".

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны