Навіны Навіны Руху

Паскардзіцца на неўключэнне ў акруговы выбаркам немагчыма?

Паскардзіцца на неўключэнне ў акруговы выбаркам немагчыма?

2880 Праглядаў Брэст
Ліст са скаргай у Вярхоўны суд накіраваны ад ініцыятараў вылучэння брэсцкага каардынатара Руху «За Свабоду» Дзяніса Турчаняка ў акруговую выбарчую камісію. Бо Брэсцкі абласны суд спаслаўся на недастатковую колькасць людзей, што падпісалі скаргу.

Дзяніс Турчаняк патлумачыў прычыну неабходнасці звароту ў вышэйшую судовую інстанцыю:

— У маім выпадку скаргу падпісалі чатыры чалавекі, якія вылучалі мяне ў склад камісіі, з 13-ці. Кожны персанальна мае права падаць такую скаргу. Але чамусьці суд палічыў, што трэба сабраць подпісы ўсіх 13-ці. Атрымліваецца, што калі з гэтых 13 адзін будзе не згодны, ці з ім нешта здарыцца, то што будуць рабіць астатнія? Іх права парушана. І яны не змогуць рэалізаваць сваё права на абскарджванне ўвогуле.

Як падкрэсліў Дзяніс Турчаняк, у гэтым выпадку парушанае права грамадзян на магчымасць адстойвання сваіх правоў у судовым парадку.

Актывіст дадаў, што, згодна Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, пэўная колькасць людзей, якая павінна падпісваць скаргу ў суд на прадмет вылучэння свайго прадстаўніка ў выбарчыя камісіі, не прапісаная, паведамляе радыё «Рацыя».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны