Навіны Навіны Беларусі

У Мінску прэзентуюць кнігу Віталя Сіліцкага «Адкладзеная свабода»

У Мінску прэзентуюць кнігу Віталя Сіліцкага «Адкладзеная свабода»

3308 Праглядаў Мінск
29 лютага адбудзецца прэзентацыя кніжнай серыі «Бібліятэка «Беларускі калегіум», якую пачаткуюць кнігі Віталя Сіліцкага «Адкладзеная свабода» і Алеся Анціпенкі «Быць (пры)сутным».

«Адкладзеная свабода» — выданне аднаго з найбольш важных тэкстаў Віталя Сіліцкага, у якім на аснове параўнальнага аналізу апісваюцца працэсы паўставання і фармавання персаналісцкіх рэжымаў у Сербіі і Беларусі.

Другая кніга серыі «Быць (пры)сутным» Алеся Анціпенкі складаецца з тэкстаў, што рэпрэзентуюць праблемы беларускай ментальнасці ды фармавання сучаснага грамадства.

Пачатак імпрэзы ў Галерэі Ў (пр. Незалежнасці, 37а) — а 19-й гадзіне, уваход вольны.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны