Навіны Навіны Руху

Справа Турчаняка: Суд запрасіў дадатковыя дакументы

Справа Турчаняка: Суд запрасіў дадатковыя дакументы

2695 Праглядаў Брэст
Суд, які разглядае скаргу каардынатара Руху «За Свабоду» Дзяніса Турчаняка на дзеянні Брэсцкага аблвыканкама, запытаў у чыноўнікаў дадатковыя дакументы. Гэта стала вядома па выніках папярэдніх слуханняў.

Адбылося папярэдняе слуханне скаргі Дзяніса Турчаняка на адмову кіраўніцтва Брэсцкага аблвыканкама даць інфармацыю адносна гісторыка-культурных каштоўнасцяў — дамоў № 43 і 45 па вул. Савецкая.

Учора, 14 лютага ў судзе Ленінскага раёна Брэста прайшло папярэдняе паседжанне па справе. Бакі спрэчнай справы даводзілі свае пазіцыі.

Прадстаўнікі аблвыканкама казалі пра тое, што не могуць даць інфармацыю адносна будынкаў па вуліцы Савецкай, якія перададзеныя ПІУП «МФБ Дэвалапмент» для пабудовы сучаснага гатэльнага комплекса, паколькі гэтыя дакументы з’яўляюцца камерцыйнай таямніцай. Яны тлумачылі сваю пазіцыю матывамі абароны правоў інвестара.

Дзяніс Турчаняк перакананы, што чыноўнікі не маюць права хаваць ад грамадзян умовы ўгоды, якая ажыццяўляецца з дзяржаўнай, то бок народнай, уласнасцю.

Актывіст лічыць, што абласныя чыноўнікі адмовай у прадастаўленні інфармацыі парушылі артыкул 4 Закона «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», артыкул 16 Закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», а таксама прынцыпы мясцовага кіравання, якія замацаваныя ў артыкуле 3 Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў РБ».

Суд папрасіў прадстаўнікоў Брэсцкага аблвыканкама прадставіць інвестыцыйную дамову і палажэнне, што рэгламентуе дакументазварот з пазнакай ДСК, на што таксама спасылаюцца чыноўнікі, адмаўляючы ў інфармацыі.

Наступнае паседжанне па скарзе Дзяніса Турчаняка адбудзецца 23 лютага а 14-й гадзіне ў будынку суда Ленінскага раёна Брэста.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны