— Я задаваў канкрэтныя пытанні аблвыканкаму. Адказаў я не атрымаў. Аблвыканкам лічыць, што дагавор з’яўляецца канфідэнцыяльным і пра ўмовы грамадзянам яны маюць права не паведамляць. Я з гэтым не згодны. Лічу, што выканаўчая ўлада павінна дзейнічаць адкрыта і публічна, — кажа Дзяніс Турчаняк для Радыё Рацыя.
Забудова па вышэйзгаданаму адрасу адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Брэста». Дзяніс Турчаняк мяркуе, што дадзеныя будынкі маглі быць перададзеныя прыватнай фірме дзеля пабудовы на гэтай тэрыторыі гатэлю.
Судовае паседжанне пачнецца