Навіны Навіны Руху

Актывіст абскарджвае рашэнне раённага суда

Актывіст абскарджвае рашэнне раённага суда

3629 Праглядаў Брэст
Брэсцкі каардынатар Руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк падаў касацыйную скаргу на рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, які раней адмовіў у задавальненні скаргі Дзяніса Турчаняка на незаконныя дзеянні намесніка старшыні гарвыканкама.

Рашэнне раённага суда Дзяніс Турчаняк лічыць незаконным і неабгрунтаваным, паколькі суд паказаў, што гарвыканкам дзейнічаў у адпаведнасці з заканадаўствам, адмовіўшыся выдаваць копіі прынятых ім рашэнняў, не ўлічваючы пры гэтым, закранаюцца ці не правы і інтарэсы іншых асоб. Суд таксама не прыняў пад увагу, што намеснікам старшыні Брэсцкага гарвыканкама Вячаславам Хафізавым парушана права Турчаняка ўдзельнічаць у ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Менавіта для гэтай мэты ён і запытваў копіі рашэнняў гарвыканкама.

«Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь прама замацавана маё права на атрыманне інфармацыі, доступ да якой не забаронены альбо не абмежаваны ва ўстаноўленым законам парадку, маё права і абавязак па абароне гісторыка-культурнай спадчыны. У заканадаўстве адсутнічаюць нормы, якія ўстанаўліваюць забарону на атрыманне інфармацыі, якая змяшчаецца ў рашэннях мясцовых органаў улады, а таксама рэжым сакрэтнасці або абмежаванні доступу да дадзенай інфармацыі», — кажа Дзяніс Турчаняк.

На думку брэсцкага каардынатара Руху, быў таксама парушаны прынцып галоснасці і ўліку грамадскай думкі, інфармавання грамадзян аб прымаемых рашэннях па найважнейшых пытаннях мясцовага значэння, замацаваны ў Законе «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».

«Не вывучыўшы рашэнне гарвыканкама ў дачыненні да аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны, я не магу ведаць, ці парушаныя мае правы, гарантаваныя Канстытуцыяй на гісторыка-культурную спадчыну. Адмова ў прадастаўленні звестак аб дзейнасці дзяржаўнага органа з’яўляецца парушэннем прынцыпу народаўладдзя, паколькі ўся кампетэнцыя дзяржаўнага органа яму дэлегавана народам, гэта значыць мною ў тым ліку, і я, як грамадзянін, маю права ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю дзяржоргана», — адзначае Дзяніс Турчаняк.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны