Навіны Навіны Беларусі

Брэсцкія ўлады на звароты грамадзян адказваюць адпіскамі

Брэсцкія ўлады на звароты грамадзян адказваюць адпіскамі

3423 праглядаў Брэст
Актывісты Руху «За Свабоду» дабіваюцца атрымання інфармацыі аб рашэнні мясцовых уладаў адносна рэканструкцыі гандлёвага цэнтра «Масква» па праспекце Машэрава, 17.

Як паведамляе «Радыё Рацыя», рэканструкцыя, якую ладзіць арганізацыя «Санта-Сервіс», мусіць быць узгоднена з Міністэрствам культуры.

У Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт грамадскія дзеячы накіравалі запыт, у якім прасілі паведаміць аб выкананні «Санта-Сервісам» рашэння горадабудаўнічага савета пра абавязковае узгадненне праекта з Упраўленнем па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Аднак, гарадскія ўлады ў прадастаўленні такой інфармацыі актывістам адмовілі.

Каардынатар Руху «За Свабоду» па Брэстчыне Дзяніс Турчаняк лічыць, што тут парушана заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

— Намеснік старшыні гарвыканкама Хафізаў напісаў адпіску, у якой ні словам не закранае нашае пытанне. На зададзенае пытанне адказу мы так і не атрымалі. Мы палічылі такія дзеянні незаконнымі і звярнуліся са скаргай у суд, у якой абскарджваем дзеянні намесніка старшыні гарвыканкама Хафізава.

Як адзначыў ініцыятар падачы скаргі ў суд Сяргей Вакуленка, у дадзеным выпадку быў парушаны Закон «Аб зваротах грамадзян».

Судовае паседжанне пачнецца 24 студзеня аб 11 гадзіне ў судзе Ленінскага раёна горада Брэста.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны