Прадстаўнік незалежнага інфармацыйнага парталу меўся выступіць на канферэнцыі з дакладам па тэме «Рост попыту на лакальныя навіны на прыкладзе Гомельшчыны», паведамляе Радыё Рацыя.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у суботу прадстаўнікі гарвыканкама ва ўльтыматыўнай форме загадалі арганізатарам канферэнцыі — парталу Tut.by і правайдэру «Атлант Тэлеком» — прыбраць са спісу выступоўцаў супрацоўнікаў незалежнага інтэрнэт-выдання. У выпадку нязгоды арганізатарам паабяцалі адмовіць у памяшканні.
Пётр Кузняцоў лічыць абсурдам такія перасцярогі ўладаў, бо зместу ягонага выступа ніхто з адказных чыноўнікаў не ведаў. Адпаведна, пагрозы на адрас арганізатараў выкліканыя выключна нежаданнем даваць слова на форуме незалежным журналістам.