Навіны Навіны Беларусі

У Гомелі суд апраўдаў апазіцыянера, абвінавачанага ў лаянцы

У Гомелі суд апраўдаў апазіцыянера, абвінавачанага ў лаянцы

3969 Праглядаў Гомель
11 студзеня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Алена Цалкова вынесла пастанову пра спыненьне адміністрацыйнай справы за дробнае хуліганцтва адносна грамадзкага актывіста, актывіста Руху «За Свабоду», пэнсіянэра Міністэрства ўнутраных спраў Уладзімера Няпомняшчых за недаказанасьцю віны.

Справа гэтая цягнулася ад 7 кастрычніка мінулага году, калі спадара Ўладзімера міліцыянты затрымалі на праспэкце Леніна падчас расклейкі налепак пра Народны сход, паведамляе радыё «Свабода». Супраць яго склалі два адміністрацыйныя пратаколы — за парушэньне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства й нецэнзурную лаянку.

Актывіста аштрафавалі двойчы. Да таго ж Уладзімер адседзеў больш як двое сутак у ізалятары, куды яго прэвэнтыўна зьмясьціла міліцыя па распараджэньні намесьніка начальніка Цэнтральнага РАУС Андрэя Пархоменкі.

Расклейку налепак спадар Няпомняшчых не адмаўляў, а штраф за дробнае хуліганцтва (нецэнзурную лаянку) аспрэчыў.

Пра лаянку напісаў у рапарце толькі адзін міліцыянт — оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку маёр міліцыі Валер Амельчанка. Ніхто іншы, апрача Амельчанкі, гэту лаянку ня чуў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны